« Предыдущий вопрос
З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт

Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літар

Загрузка
Скачать Получить на телефон
например +79131234567

txt fb2 ePub html

на телефон придет ссылка на файл выбранного формата

Заказ работы
Что это

Шпаргалки на телефон — незаменимая вещь при сдаче экзаменов, подготовке к контрольным работам и т.д. Благодаря нашему сервису вы получаете возможность скачать на телефон шпаргалки по белорусскому языку. Все шпаргалки представлены в популярных форматах fb2, txt, ePub , html, а также существует версия java шпаргалки в виде удобного приложения для мобильного телефона, которые можно скачать за символическую плату. Достаточно скачать шпаргалки по белорусскому языку — и никакой экзамен вам не страшен!

Сообщество

Не нашли что искали?

Если вам нужен индивидуальный подбор или работа на заказа — воспользуйтесь этой формой.

Следующий вопрос »
Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.

Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з ас

Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова

Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай мовы адлюстроўваецца слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» мае каля 100 000 слоў. Слова — галоўная адзінка мовы, якая называе прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца с а м ас т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі сродкамі.. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай слова і замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі кораня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў.Несвабодныя значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.