« Предыдущий вопрос
Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслуго

Загрузка
Скачать Получить на телефон
например +79131234567

txt fb2 ePub html

на телефон придет ссылка на файл выбранного формата

Что это

Шпаргалки на телефон — незаменимая вещь при сдаче экзаменов, подготовке к контрольным работам и т.д. Благодаря нашему сервису вы получаете возможность скачать на телефон шпаргалки по белорусскому языку. Все шпаргалки представлены в популярных форматах fb2, txt, ePub , html, а также существует версия java шпаргалки в виде удобного приложения для мобильного телефона, которые можно скачать за символическую плату. Достаточно скачать шпаргалки по белорусскому языку — и никакой экзамен вам не страшен!

Сообщество

Не нашли что искали?

Если вам нужен индивидуальный подбор или работа на заказа — воспользуйтесь этой формой.

Следующий вопрос »
Правапіс зычных

Напісанне зычных б, д у канцы прыставак пішуцца нязменна як перад санорнымі, звонкімі так і перад

Правапіс галосных


Напісанне о, э, а: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, у ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а. Літара а пішацца пад націскам і не пад націскам.Выключение з правіла складаюць напісанні о, э, якія не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу. Гэта: 1) напісанне о не пад націскам у канцы іншамоўных слоў пасля галосных, заснаванае на традыцыйным прынцыде: імпрэсарыО. 2) Напісанне э не пад націскам у пачатку сярэдзіне іншамоўных слоў, заснаванае на традыцыйным прынцыпе эстэтыка, эвалюцыя. 3) напісанне ы замест э не пад націскам пасля р, л, заснаванае на традыцыйным прынцыпе,сюды адносяцца некаторыя словы, даўно запазычаныя з неславянскіх моў.

Напісанне е, ё, я на пісьме перадаецца пазіцыйнае чаргаванне фанем <о>, <э> з <а> у першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных.Літара ё пішацца толькі пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных. Літара е пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных, а таксама ў любым ненаціскным складзе, акрамя першага пераднаціскнога. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца літара я. Літара я пішацца, такім чынам, у першым складзе перад націскам. Выключение складаюць: 1) напісанне лідеры е ў першым складзе перад націскам у іншамоўных словах. 2) напісанне літары е ў першым складзе перад націскам у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх; 3) напісанне літары е у часціцы не і прыназоўніку без. 4)напісанне каранёвай літары я незалежна ад месца націску. 5) напісанне літары я пасля націску ў канчатках:а) назоўнікаў першага скланення творнага склону адзіночнага ліку б) уканчатках назоўнікаў роднага склону множнага ліку. в) у канчатках прыметнікаў, займеннікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў назоўнага склону множнага ліку г) у канчатках прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку; жаночага роду роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку. д) мужчынскага роду роднага і давальнага склонаў адзіночнага ліку,заснаванае на марфалагічным прынцыпе.

Спалучэнне іо: пад націскам: 1) у пачатку слоў іо: іонаабмену, 2) у сярэдзще слоў паміж зычнымі іё, ыё: перыёдыка. не пад націскам: 1) у пачатку слоў іа: іанізацыя, 2) у сярэдзіне слоў паміж зычнымі ія, ыя: кіяскёр 3) у канцы слоў іо, ыо: Токіо. Спалучэннеія: у сярэдзіне слоў пад націскам ія, ыя: фіялка. Спалучэнне іе: у пачатку слоў іе: іерогліф, у сярэдзіне слоў іе, ые: кліент, гі-гіена, дыета, абітурыент; Спалучэнне ео: пад націскам ідэолаг, не пад націскам еа, эа: ідэалогія; Спалучэнне еа: у сярэдзіне слоў еа, эа: Неапалъ; Спалучэнне йо: пад націскам: 1) у пачатку і сярэдзіне слоў ё: маёр, 2) у пачатку ўласных імён йо: Нью-Йорк не пад націскам: 1) у сярэдзіне слоў: маянэз, ) у пачатку ўласных імён иа\ Иашкар-Ала. Спалучэнне [йэ]: незалежна ад націску ў сярэдзіне слоу е: канвеер2)у пачатку уласных імен ue: Йемен.
Напісанне ы, й, і замест каранёвага і пасля прыставак на зычны пішацца ы: пад + ісці = падысці; пасля прыставак на галосны — й: па + й— пайсці. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, каранёвае і захоўваецца, калі яно ўтварае склад: за-і-скрыцца. Што да прыстаўнога і, то пасля прыставак на зычны ён змяняецца на ы: абылгацъ, а пасля прыставак на галосны знікае: па+імчацца.

Напісанне ў-у: ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў на месцы галоснага у і зычных в, л: была ўпрыгожанай; у (складанае) пішацца: 1) у пачатку сказа: 2) пасля зычных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў.3) пасля знакаў прыпынку. 4) пасля галосных у сярэдзіне запазычаных слоў, калі ўтварае самастойны склад. Выключэнне складаюць напісанні у: 1) у пачатку ўласных імён і ў абрэвіятурах. 2) у пачатку запазычаных слоў пасля галоснага.

Напісанне галосных у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой аснове. Калі націск прыпадае на першы склад у другой аснове складанага слова, то галосныя ў першай і другой асновах пішуцца ў залежнасці ад гэтага націску: палітэхнікум. Калі націск прыпадае не на першы склад у другой аснове складанага слова, а на другі, трэці і г. д., то ў першай аснове ўзнікае свой уласны націск і галосныя ў першай аснове пішуцца ў залежнасці ад свайго ўласнага націску:зернесушылка.Галосныя ў кожнай частцы складанаскарочанага слова, акрамя апошняй, пішуцца так, як у складзе поўнага слова: педсавет (педагагічны савет).У пачатку састаўных частак складанаскарочаныіс слоў галосныя і, е, ё, ю, я захоўваюцца і пасля цвёрдых зычных (апостраф або раздзяляльны мяккі знак паміж імі не пішацца): медінстытут.